slonam.ru Практычна ўсе дзеянні, прадугледжаныя гэтым заданнем, дзецям прапануецца
Другие
Правовые
Компьютерные
Экономические
Астрономические
Географические
Про туризм
Биологические
Исторические
Медицинские
Математические
Физические
Философские
Химические
Литературные
Бухгалтерские
Спортивные
Психологичексие
добавить свой файл

страница 1


Дадатак 10

Маніторынг энергаспажывання ў кватэры

Практычна ўсе дзеянні, прадугледжаныя гэтым заданнем, дзецям прапануецца выканаць разам з бацькамі.



Задача педагога - растлумачыць, што трэба рабіць на кожным этапе, адказваць на пытанні, якія ўзнікаюць, арганізаваць абмеркаванне вынікаў, за-бяспечыць эфектыўную зваротную сувязь.

1. На першым этапе работы дзецям прапануецца прааналізаваць узровень энергаспажывання сям'і на працягу года. Для гэтага вучні павінны навучыцца запаўняць і «чытаць» галоўны энергетычны дакумент сям'і – кві-танцыю аб аплаце электраэнергіі. Навучэнцам прапануецца прынесці кві-танцыі аб аплаце электраэнергіі за папярэдні месяц або трэба прыгатаваць ўзор квітанцыі. Расказаць пра тое, як здымаць паказанні з лічыльніка элек-траэнергіі, дадзеныя якога за­носяцца ў квітанцыю. Паказаць, як запаўняецца квітанцыя, якая інфармацыя змешчана ў яе графах. Трэба растлумачыць дзецям, што ім трэба высветліць адрозненні ў энергаспажыванні на працягу года. Для гэтага ім трэба будзе выпісаць дадзеныя аб колькасці выкарыстанай сям'ёй электраэнергіі на пра­цягу папярэдняга года (напрыклад, калі вы пачалі праект у кастрычніку, дзеці павінны прааналізаваць дадзеныя квітанцый з кастрычніка папярэдняга года па верасень бягучага). Гэтыя дадзеныя заносяцца ў табліцу, і затым кожны ўдзельнік пісьмова адказвае на прыведзеныя пытанні (гл. ліст для ўдзельніка № 1).

2. На другім этапе работы навучэнцам прапануецца прасачыць за ўз-роўнем энергаспажывання на працягу тыдня і высветліць прычыны адроз-ненняў, калі яны існуюць. Трэба растлумачыць дзецям, як запаўняць табліцу "Энергетычны тыдзень" на лісце для ўдзельніка № 1.

3. Вынікі работы падводзяцца праз тыдзень. Дзеці ў вызначаны дзень прыносяць запоўненыя лісты. Вынікі абмяркоўваюцца. Для абмеркавання мо-жна выкарыстаць такія пытанні:

• Назавіце сярэднемесячную колькасць электраэнергіі, якую выка-рыстала ваша сям'я.

• У якім месяцы энергазатраты максімальныя, у якім мінімальныя? Як вы думаеце, чаму?

• Як вы думаеце, шмат ці мала электраэнергіі вы марнуеце? (Для параўнання можна прывесці дадзеныя аб тым, колькі энергіі траціць сярэдняя сям'я ў месяц у іншых краінах).

• У якія дні тыдня энергаспажыванне было максімальным і міні-мальным? Як вы думаеце, чаму?

• Як вы сябе адчувалі, выконваючы гэтае заданне?

• Што ў заданні было найбольш лёгкім, простым, або, наадварот, складаным?

• Якія пытанні, думкі, ўзніклі ў вас пры выкананні задання?

• Як паставіліся бацькі да вашай працы?

У якасці працягу гэтага занятку можна вылічыць сярэднюю колькасць энергіі, якую выкарыстоўвае адзін чалавек у сем'ях навучэнцаў, паглядзець, наколькі адхіляецца ад сярэдняга ўзроўню спажыванне ў розных сем'ях.

Ліст для ўдзельніка № 1 (Да задання «Маніторынг энергаспажы­вання»)

1. Папрасі ў бацькоў квітанцыі аб аплаце электраэнергіі за папярэдні год. Вывучы дадзеныя, змешчаныя на квітанцыі.

2. Выкарыстоўваючы дадзеныя з квітанцый, запоўніце табліцу:


Месяц

года


Колькасць кілават

Выплачаная сума

Колькасць кВт на 1 чалавека

Сума на 1 чалавека

Сярэдні месячны паказчык

3. Адзнач, у якія месяцы года энергаспажыванне сям'і было максі-мальнае і мінімальнае. Прааналізуйце прычыны адрозненняў.

Запішы свае нататкі.

Цяпер запоўніце табліцу "Энергетычны тыдзень».

Гэтая праца дапаможа табе высветліць, як змяняецца колькасць энер-гіі, якую ўжывае твая сям'я на працягу тыдня. Для гэтага кожны дзень у адзін і той жа час запісвай паказанні лічыльніка і вылічвай розніцу ў пака-заннях. Каб запоўніць апошні слупок, табе спатрэбяцца дадзеныя аб кошце 1 кВт электраэнергіі.



Дзень

тыдня


Паказчыкі лічыльніка


Розніца ў

паказчыках



Кошт выкарыс-танай электраэнергіі

Сярэдняя штодзённая колькасць энергіі

4.Ці аднолькава энергаспажыванне на працягу тыдня? На якія дні прыпа­даюць максімум і мінімум? Як ты думаеш, чаму існуюць адрозненні? Запішы свае думкі.

Мы з мамай – самыя беражлівыя ў 1 класе!








страница 1
скачать файл

Смотрите также:



© slonam.ru, 2017