slonam.ru Аднойчы прыгожай летняй раніцай прачнулася я І, як звычайна, захацела
Другие
Правовые
Компьютерные
Экономические
Астрономические
Географические
Про туризм
Биологические
Исторические
Медицинские
Математические
Физические
Философские
Химические
Литературные
Бухгалтерские
Спортивные
Психологичексие
добавить свой файл

страница 1
Крысціна Аўдзеева

Сямейка вожыкаў і Ціша
Аднойчы прыгожай летняй раніцай прачнулася я і, як звычайна, захацела палашчыцца са сваім любімым катом Цішам. Аднак у хаце яго нідзе не было. Я ўсё перагледзела, усюды перашукала – няма Цішы. “Напэўна, зноў пабег да суседзяў, - падумала я. – Ну, прайдзісвет, вернешся – я табе пакажу дзе ракі зімуюць!”

Аднак прайшоў дзень, другі, а Цішы няма. Я пачала хвалявацца, сумны настрой не пакідаў мяне. “Што магло здарыцца? Можа, хтосьці ўкраў майго Цішу? А можа, кот заблукаў у лесе? Што рабіць?” На шчасце, рабіць нічога не прыйшлося. На трэці дзень Ціша прыйшоў, прычым не адзін, а са сваім лепшым сябрам - вожыкам. Я ўзрадавалася, але выгляду не паказала, гнеўна зірнула на ката і адвярнулася. Ціша ж нібы адчуваў сябе вінаватым, мурлыкаў і лашчыўся каля маіх ног. Прыйшлося прабачыць прайдзісвету і дараваць грахі. Я вынесла сябрам па місачцы малака, яны з задавальненнем пачалі піць, прычым выпілі разам спачатку адну місачку, а затым другую. Вожык тут жа папоўз у кусты і знік, а Ціша застаўся дома, да самага вечара не адыходзіў ад мяне ні на крок.



Наступнай раніцай прачнулася – Цішы зноў няма. “Зусім адбіўся ад рук”, - падумала я. Выходжу на двор, а там мой любімы Ціша і… цэлая сямейка вожыкаў. Аказваецца, вожык учора прыходзіў на разведку праверыць, як тут справы, ці можна прыводзіць малых. “Разумны, клапатлівы вожык”, - падумала я.

  • Што ж з вамі зробіш, прыйдзецца ўсіх накарміць, раз ужо прыйшлі, - сказала я і пайшла па малако.

Вынесла некалькі місачак, наліла малака. Ціша са сваім сябрам вожыкам ужо не сварыліся, а пілі з адной місачкі, а малыя паасобку.

Цяпер амаль кожны дзень сямейка вожыкаў прыходзіць да нас паласавацца малаком. Вось такая ў нас атрымалася дружная кампанія.
страница 1
скачать файл

Смотрите также:



© slonam.ru, 2017