slonam.ru Аддзел адукацыі нясвіжскага райвыканкама установа адукацыі
Другие
Правовые
Компьютерные
Экономические
Астрономические
Географические
Про туризм
Биологические
Исторические
Медицинские
Математические
Физические
Философские
Химические
Литературные
Бухгалтерские
Спортивные
Психологичексие
добавить свой файл

страница 1
АДДЗЕЛ АДУКАЦЫІ НЯСВІЖСКАГА РАЙВЫКАНКАМА
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

« АНОШКАЎСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА»
ФІЗІКА. 7 КЛАСС


Ялковіч

Павел Віктаравіч,

настаўнік фізікі

в. Аношкі 2008 год



Мэты ўрока:

Адукацыйныя: стварыць умовы для вывучэння новага матэрыялу; садзейнічаць авалодванню ведамі па тэме «Дыскрэтная будова рэчыва»

Развіваючыя: садзейнічаць развіццю мовы, мыслення, пазнавальных і агульнапрацоўных уменняў; садзейнічаць овалодванню метадамі навуковага даследвання: аналізу і сінтэзу.

Выхаваўчыя: фарміраваць добрасумленныя адносіны да вучэбнай працы, станоўчай матывацыі да навучання, камунікатыўных уменняў; садзейнічаць выхаванню гуманнасці, дысцыплінаванасці, эстэтычнага ўспрымання навакольнага асяроддзя.

Тып урока: Урок абагульнення і сістэматызацыі ведаў.

Форма правядзення: Даследчая работа.

Абсталяванне: талерка з вадой, алей, 3 прабіркі з вадой, адна з якіх з падфарбаванай вадой, пасудзіна с гарачай вадой, дэманстрацыйны тэрмометр, камп’ютэр (мультымедыйная устаноўка), камп’ютэрныя мадэлі “Открытая физика. 2.6. Часть 1”

Дэманстрацыі:

1.Расцяканне кроплі масла па паверхні вады.

2. Памяншэнне афарбоўкі раствору пры дабаўленні чыстай вады.

План урока:

1. Арганізацыйны этап (1 мін)

2. Этап пастаноўкі задач урока (4 мін)

3. Этап паўтарэння ведаў (8 мін)

4. Этап даследчай работы вучняў (15 мін)

5. Этап абагульнення, сістэматызацыі і замацавання вывучанага матэрыялу. (камп’ютэрныя мадэлі) 13 мін.

6. Рэфлексія. (2 мін)

7. Заключны этап. (2 мін)



Ход урока:

I. Арганізацыйны этап.

Настаўнік вітаецца з класам, правярае гатоўнасць класа да ўрока, адзначае адсутных, настроівае вучняў на творчую работу



II. Этап пастаноўкі задач урока.

Праблемная сітуацыя

Чалавек здаўна спрабуе растлумачыць тое, што, здаецца, нельга растлумачыць, убачыць нябачнае, пачуць тое, чаго, здаецца. нельга пачуць. Азіраючыся вакол сябе, ён разважаў аб прыродзе і спрабаваў рашыць загадкі, якія яна перад ім ставіла. Спачатку чалавек лічыў прыроду адушаўлённай, але пазней чалавек стаў разумець, што рухае ўсім вакол закон. І толькі ён стаіць на чале ўсяго, што мы бачым у навакольным свеце.

Вы, напэўна, штодня сутыкаецеся з рознымі фізічнымі з’явамі і ў большасці выпадкаў можаце прадказаць, як яны закончацца. Напрыклад, прадкажыце, чым закончацца наступныя падзеі:



*калі капнуць кроплю фарбы ў стакан з вадой, то …;

* калі адчыніць флакон з духамі, то …;

* калі нагрэць лёд, то …;

* калі моцна сціснуць два кусочкі пластыліну, то …;

* калі капнуць кроплю масла на ваду, то … ;

* калі апусціць тэрмометр у гарачую ваду, то …

Скажыце, калі ласка, якія веды вы выкарыстоўвалі для таго, каб адказаць на пастаўленыя пытанні? Слухаюцца розныя варыянты адказаў і тлумачэнні да іх.

Настаўнік тлумачыць, што адказы вучняў абапіраліся на тыя веды, якія яны атрымалі на папярэдніх уроках.

Пытанне: «Ці аднолькава будзе паводзіць сябе кропля алею на паверхні стала і на паверхні вады? Чаму вы так лічыце? Вы ўпэўнены, ці гэта толькі ваша меркаванне?”. Яшчэ адно пытанне: «Вы рашылі пабудаваць аэраплан. З чаго вы будзеце яго вырабляць? Чаму вы выбралі менавіта чэтыя матэрыялы?».

Такім чынам, мы прыходзім да думкі, што нам неабходна ведаць унутраную будову розных рэчываў для таго, каб вырабіць той альбо іншы механізм, і каб пры гэтым ён адказваў пэўным патрабаванням.

Мэта,якую мы сягоння ставім перад сабой, – убачыць многае ў малым, атрымаць прадстаўленне аб унутранай будове рэчыва.



III. Этап паўтарэння ведаў

Мы з вамі кожны дзень назіраем цэлы рад навакольных прадметаў: сталы, стульі, кнігі, ручкі, сшыткі, аўтамабілі і г. д. Скажыце, яны нам толькі ўяўляюцца цэльнымі ці яны на самай справе з’яўляюцца такімі? (толькі ўяўляюцца)

- Тады скажыце, з чаго яны складаюцца? (З асобных часцінак)

- А што ўтрымлівае іх адзін каля аднаго? (Прыцяжэнне)

- Як вы думаеце, ці ёсць паміж часцінкамі прастранства, ці яны размешчаны шчыльна адзін каля аднаго? (Ёсць)

- А дзе на ваш погляд, прамежкі паміж гэтымі часцінкамі большыя: ў цвёрдых целах або ў газах? (У газах)

- Чаму вы так думаеце? (Таму, што яны лягчэй сціскаюцца)

- А пры сцісканні памяншаюцца самі часцінкі ў аб’ёме ці прамежкі паміж імі? (Прамежкі)

Такім чынам, мы можам зрабіць наступныя вывады:

1.Усе целы складаюцца з асобных часцінак.

2.Паміж гэтымі часцінкамі існуюе прыцяжэнне.

3.Целы змяняюць свой аб’ем за кошт памяншэння або павелічэння прамежкаў паміж часцінкамі.

Дэманструецца камп’ютэрная мадэль газаў, вадкасцей і цвердых цел, схема траекторыі руху броўнаўскай часціцы (Мал. 1, 2)

Мал. 1 Мадэль вадкага агрэгатнага стану

Мал. 2. Мадэль траекторыі руху броўнаўскай часціцы

IV. Этап даследчай работы вучняў.

Правядзём невялікія даследванні, каб адказаць на пытанне: «Якія памеры часцінак і ці ёсць адлегласць паміж імі?»

Настаўнік дае ўказанні аб парадку выканання даследчых работ.

Даследчая работа №1.

У першай прабірцы – афарбаваная вадкасць. Адліце з сасуда палову афарбаванай вадкасці ў другую прабірку з чыстай вадой. Паўтарыце гэту аперацыю 2-3 разы. Напрыканцы доследу ацаніце афарбоўку вадкасці ў трох прабірках пры дапамозе каляровай шкалы і запішыце вынікі і свае назіранні ў сшытак.



Даследчая работа №2.

Капніце кроплю алею на паверхню воды. Прасачыце за яе паводзінамі. Ацаніце памер маслянай плямы. Зрабіце адпаведны вывад аб памерах часцінак масла.

Вучні выконваюць даследчую работу, робяць вывады, пасля чаго рыхтуюць даклад аб зробленай рабоце і яе выніках

Настаўнік праводзіць кансультатыўную індывідуальную работу.



V. Этап обагульнення, сістэматызацыі і замацавання вывучанага матэрыялу

Такім чынам, мы можам зрабіць вельмі важны вывад: Памеры часціц, з якіх складаюцца ўсе целы, малыя

Мы высветлілі, што ўсе целы складаюцца з часціц. А як гэтыя часціцы называюцца? ( Малекулы)

- Як вы думаеце, малекулы – самыя маленькія часціцы, ці яны складаюцца з больш дробных часцінак? (Не, малекулы таксама складаюцца з часцінак)

- Як гэтыя часцінкі называюцца? ( Атамы). Разгляд камп’ютэрнай мадэлі атама (Мал. 3, 4)

- Скажыце, у склад малекулы ўваходзіць адзін атам, два ці больш? І ад чаго залежыць іх колькасць? (У склад малекулы можа ўваходзіць шмат атамаў, гэта залежыць ад рэчыва).

- А, як вы думаеце, малекулы розных рэчываў аднолькавыя ці не? (Не)


Мал. 3. Планетарная мадель атама.

Паказаны кругавыя арбіты чатырох электронаў

Мал. 4. Мадэль атама вадарода

- Лёд, вада і вадзяная пара складаюцца з адных і тых жа малекул ці не? (Так)

- Чаму? (Таму што гэта адно і тое ж рэчыва, але ў розных відах)

Вывады: 1.Малекулы складаюцца з атамаў.

2.Малекулы розных рэчываў розныя



Работа ў групах

1 група (атрымлівае заданне): ці аднолькавы склад малекул і аб’емы халоднай і гарачай вады? Як змяняюцца прамежкі паміж часціцамі меднай заклёпкі пры награванні і ахалоджванні?

2 група(атрымлівае заданне): Ці аднолькавы склад малекул чугуна і сталі? Чым можна растлумачыць павелічэнне даўжыні дроту пры награванні?

3 група(атрымлівае заданне): Ці можна сказаць, што аб’ём газа ў сасудзе роўны суме аб’ёмаў яго малекул? Чаму на стыку паміж рэльсамі робіцца зазор, з-за якога чуваць перастук колаў?

Камп’ютэрныя мадэлі “Открытая физика. 2.6. Часть 1”



VI. Рэфлексія.

Наш урок подыходзіць да завяршэння.У той атмасферы і абстаноўцы, у якой мы сёння працавалі, кожны з вас адчуваў сябе па-рознаму. Хацелася б, каб вы ацанілі, наколькі унутранне камфортна адчувалі сябе на гэтым уроку, ці спадабалася вам тая справа, якой мы займаліся сёння,што выклікала ў вас найбольшыя цяжкасці, а што было лёгка і вельмі спадабалася. (Вучні дзеляцца сваімі меркаваннямі)



VII. Заключны этап.

Мне вельмі спадабалася з вамі працаваць. Дзякуй усім за супрацоўніцтва

Падвядзём вынікі вашай працы на сёняшнім уроку

Дамашнее задание: § 7,8, адказаць на пытанні пасля параграфаў

Творчае заданне: выканаць даследчыя работы дома з бацькамі

Літаратура


1. Вучэбная праграма для агульнаадукацыйных устаноў .

Фізіка 6-11 класы




  1. Фізіка: праблемы выкладання № 2. 2007




  1. Каляндарна-тэматычнае планаванне 7 клас




  1. Ісачанкава Л. А. і інш. Фізіка: вучэб. дапам. для 7-га кл., - Мн.: нар. Асвета. 2004. – 189 с.




  1. Энциклопедический словарь юного физика / Сост. В. А. Чуянов – М.: Педагогика. 1991. – 336 с.




страница 1
скачать файл

Смотрите также:



© slonam.ru, 2017